Старый Mercedes W124 вместо нового "бюджетника". Сколько было вложено в "раритет" после покупки?

Мы как-то писали о том, как минчанин Евгений Волошин столкнулся с проблемой вспучивания краски на его Skoda Rapid. Машину удалось вернуть дилеру, а вместо нее Евгений купил Mercedes W124 1985 года выпуска "из-под дедушки". Не пожалел ли он о замене нового "бюджетника" очень старым "премиумом"? Какие поломки случились и сколько было потрачено на машину?

Блестит "мерсик"! Машина досталась новому владельцу в уникально сохранившемся состоянии, с пробегом на одометре 195.000 км. На ней ездил витебский депутат, точнее - даже не ездил, а больше хранил в гараже, в основном используя служебный автомобиль. После покупки "легенда" была приведена в полный порядок, частично перекрашивалась - и сегодня выглядит еще лучше. 

"Набыў за 3500 даляраў. Выбраў самы дарагі і самы старэнькі W124, - рассказывает Евгений и по ходу дела подсчитывает годовые расходы: - Хлусіць не буду, уклаў у яго каля 2000 даляраў. У выніку атрымалася нешта каля 5500. Але з гэтых грошай некаторыя выдаткі былі неабгрунтаваныя. Напрыклад, набыў дыскі BBS 1980-х гадоў. Такія ставіліся на рэдкія 124-я у 1980-х гадах. Яны каштавалі 180 даляраў, яшчэ за 150 мне іх якасна пафарбавалі. 330 даляраў пацягнулі, хапіла б на каўнер ад футра. Канешне, глядзіцца цікава, але выдаткі лішнія".

Машина была частично покрашена у знакомых Евгения всего за 300 долларов. Красилось все, кроме дверей и крыши. Mercedes стал выглядеть еще лучше. Хотя и раньше смотрелся неплохо, разве что "жуки" немного бросались в глаза. 

Mercedes ездил зимой, но ограниченно, а месяц вообще стоял в гараже. Минимальную ржавчину можно найти: чуть-чуть на порогах и по низам дверей. Но все это также будет позже устраняться. 

Днище пережило зиму хорошо, все по-прежнему выглядит целым. В планах у владельца - сделать антикор, а в долгосрочной перспективе вообще не ездить зимой, а оставить этот Mercedes в качестве машины выходного дня. 

Левая подушка боковой поддержки водительского кресла была стерта, поэтому владелец частично перешил боковины передних кресел в экокожу, которая подходит по стилю к салону. Также проводилась химчистка. 

"Мяняць сядзенні не захацеў, хоць з Японіі можна замовіць салон у выдатным стане за 1500. Але я падабраў пад стыль экаскуру". 

Салон очень комфортный, к тому же комплектация хорошая: есть передние электростеклоподъемники, электролюк и подогрев передних сидений, что для тех лет очень неплохо. 

"Люк працуе, але ў спёку не дапамагае. Высветлілася, што кандыцыянер паставіць цяжка і вельмі дорага. Ад 1000 да 1500 даляраў. Гэта адзіны мінус, што ёсць у салоне".

Из лишних трат - установка оригинальной кассетной магнитолы Becker, которая стоила 50 евро. 

"Антэна тут электрычная, выязджае аўтаматычна. Дзяўчаты як бачаць гэты працэс, грукаюць у вакно, просяць кантакты", - шутит владелец. 

На сегодняшний день пробег составляет 210.000 км, и владельцу есть что сказать по поводу надежности и потребительских качеств: "Машына прыносіць задавальнене. Напрыклад, вельмі цікава ездзіць на ёй у камандзіроўкі. Такая сабе прыгода. 130 кіламетраў на гадзіну у Брэсцкую вобласць ехаць адно задавальненне. Камфортная машына для шашы. Дынамікі двухлітровага карбюратарнага рухавіка у горадзе збольшага хапае. Як кажуць, калі папросіш - дасць. У патрэбны момант хуткасць можна пераключыць на другую, націснуць на педальку - я як пенсіянер не езджу. Трансмісія тут аўтаматычная, машына старая, таму расход адносна высокі - у змешаным цыкле 12 літраў – да бабкі не хадзі, а, можа, і 13. Па гораду ўзімку ўсе 15 літраў бярэ. Па шашы пры 130 кіламетрах на гадзіну - каля 9,2 літра. Але офіс побач з домам, таму расходу я не адчуваю".

Машина старая, поэтому поломки были. 

"Першая паломка здарылася, калі ехалі для майго ток-шоў "Кожны з нас" здымаць у Івацэвічах палтэргейст. Высветлілася, што там звычайны трохпалы дэман. Лётаў па хаце - рэчы перасоўваліся самі сабой. І вось што здарылася па вяртанні дамоў. Я вырашыў замерыць, колькі ён паліва бярэ. Еду-еду, а паліва ўсе не сканчаецца, лямпачка ўсё не загараецца. Ну, думаю, у "васьмёрку" ўкладаемся, вось табе і карбюратар пачатку 1980-х пры 130 кіламетрах на гадзіну! А тут цямнее, раз - і сталі колам. Відаць, дэман нам вырашыў адпомсціць. Выклікалі таксоўку з Івацэвічаў за 40 рублёў, нам паліва прывезлi. Завялі, паехалі. Потым лямпачка гарэла, усё было ў парадку, але тады не загарэлася".

Вторая поломка случилась снова в командировке в Брестской области: "Ехалі мы здымаць парэшткі Станіслава Аўгуста Панітоўскага ў Воўчыне. Ён там нарадзіўся. Пайшоў дождж - шклоачышчальнік перастаў выключацца, зламалася так званая "страказа". Калі дождж скончыўся, давялося дастаць з-пад капота засцерагальнік. Замена "страказы" абышлася ў 40 рублёў".

Третья поломка - из поддона коробки передач стало подтекать масло: "Праблему выправілі, але праз паўгода пачало падцякаць з рэдуктара. Яшчэ падскрыпвае пярэдняя правая спрунжына. Днямі мне ўсё гэта выправяць".

На ходу машина великолепна. Помимо того что мягко работает подвеска с многочисленными рычагами, свою лепту в плавность хода вносят и пружинные кресла. Едешь как на воздушной подушке. 

А теперь самое интересное - считаем затраты на приведения автомобиля в порядок. 

"За 40 даляраў я перааформіў машыну, - говорит Евгений, - за 190 - купіў летнюю гуму. Шынамантаж - 15, страхоўка - 50 даляраў. Хімчыстку зрабіў за 30. Дыскі - 180 баксаў, за 150 іх пафарбаваў. Аліва, розныя тэхнічныя вадкасці, фільтры, падшыпнікі, крышачку падвеска, тормазы - 350 баксаў. Перацягнуў сядзенне за 120 даляраў. Адрамантаваў правы шклопад’ёмнік за 20, лямпачкі розныя ў салоне кащтавалі яшчэ 20 баксаў. Сігналізацыя заглючыла - 80 даляраў. Магнітола каштавала 50. Рабілі прафілактыку карбюратара - таксама 50 баксаў. Размеркавальнік паліва - 25 даляраў, датчык вентылятара - 30. Потым два плаваючых сайлентблокі і цягі стабілізатара пацягнулі на 220 даляраў. 300 "зялёных" каштавала пафарбоўка. Накладку ў салоне аднавіў - 20. Разам усё гэта каштавала 1930 даляраў". 

Самое главное - владелец доволен покупкой: "Галоўнае, што ёсць арыгінальны камфорт і рэтраантураж. З гэтым аўтамабілем цікава жыць, люблю браць яго ў камандзіроўкі. Ты нібыта плывеш на яхце па Чырвоным моры. Наўрад ці я буду прадаваць гэты Mercedes. Ёсць капрызы, але няма паломак, якія выцягваюць істотныя для мяне грошы. Я не супраць новых машын, але прынцыпова не перасяду на аўто зборкі РФ. Нават калі мне яго падораць. У мяне ёсць мара - пераехаць са шпакоўні ў Новай Баравой у вясковы дамок пад сталіцай. У такім разе я б набыў усепраходны Geely Atlas. Такi днямі набыў мой сябар. Калі за год у яго не вылезе больш за 6 "жукоў" і не будзе штурхацца скрыня перадач, то я сабе, безумоўна, вазьму такі ж, але з рухавіком 1.8 турба. І адчую сябе старшынёй калгаса. А Mercedes будзе машынай выхаднога дня для выездаў у Дом культуры. Спадзяюся, што яшчэ максімум адну зіму я на ім пакатаюся, і тое абмежавана. Некаторыя сябры называюць мой Mercedes "карчом" і рагочуць. Сапраўды, калі аўто спыняецца на светлафоры і селектар знаходзіцца ў становішчы D, гук з-пад капота нагадвае трактар на нікарагуанскай збочыне. Некаторыя разглядаюць аўтамабіль з піетэтам і настальгіяй. У кожным разе машына неадменна выклікае хоць і палярныя, але эмоцыі".

Юрий ГЛАДЧУК
Фото автора
ABW.BY

Кто ищет - тот всегда найдет! Попробуйте и вы заглянуть в нашу базу объявлений - там более 65.000 вариантов

Подписывайтесь на наш канал в Telegram и читайте новости раньше всех!

Перейти к обсуждению статьи